Сяргей Іосіфавіч Юткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Іосіфавіч Юткевіч
Remove ads

Сяргей Іосіфавіч Юткевіч (15(28).12.1904, Пецярбург-23 красавіка 1985) — савецкі кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр , сцэнарыст, акцёр , тэатральны педагог, прафесар, тэарэтык кінамастацтва, народны артыст СССР (1962), Герой Сацыялістычнай Працы (1974), доктар мастацтвазнаўства (1941).

Хуткія факты Сяргей Юткевіч, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

У 1921—1923 гадах вучыўся ў Дзяржаўных вышэйшых рэжысёрскіх майстэрняў пад кіраўніцтвам У. Э. Меерхольда і ў Вышэйшых мастацка тэхнічных майстэрнях (ВХУТЕМАС). Разам з Р. М. Козінцавым і Л. 3. Траўбергам арганізаваў групу ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра), унеслі ў кінематограф рысы сумежных мастацтваў (цырка, эстрады). З 1925 года працаваў у кіно.

Прызнанне рэжысёру прынёс фільм «Карункі» (1928). Значную ролю ў станаўленні паэтыкі кінематографа сыграў гукавы фільм Юткевіча «Залатыя горы» (1931). Фільм «Сустрэчны» (1932, сумесна з Ф. М. Эрмлерам) пра лёсы людзей сучаснага завода стаў этапнай падзеяй у гісторыі савецкага кіно. У 1930−1950 гадах Юткевічам былі створаны дакументальныя і мастацкія карціны: «Анкара — сэрца Турцыі» (1934), «Шахцёры» (1937), «Чалавек з ружжом» (1938), «Якаў Свердлаў» (1940), «Вызваленая Францыя» (1944), «Прывітанне, Масква!» (1946), «Пржэвальскі» (1952). Галоўны рэдактар "Кінаслоўніка" (т. 1-2, 1966—1970).

Remove ads

Зноскі

1. Героі краіны — 2000.

2. Юткевич Сергей Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Sergej Jutkevič // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
4. Sergei Iossifowitsch Jutkewitsch // Brockhaus Enzyklopädie

5. Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

6. Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads