Сяргей Аляксеевіч Рутэнка

беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Аляксеевіч Рутэнка
Remove ads

Сярге́й Рутэ́нка (нар. 29 жніўня 1981, Прывольны, Мінская вобласць) — беларускі гандбаліст, у мінулым меў таксама славенскае і іспанскае грамадзянства. Улетку 2009 года стаў найдаражэйшым гандбалістам свету праз заключэнне з іспанскай «Барселонай» кантракта сумай 1,2 млн еўра з гадавым заробкам каля 240 тыс. еўра[1].

Хуткія факты Сяргей Рутэнка, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец мінскай школы гандбола. Прафесійную кар’еру пачаў у «Аркатроне», дзе правёў два сезоны (1998—2000).

У 2000 годзе ў складзе моладзевай зборнай стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату свету. Пасля гэтага поспеху ў 19-гадовым узросце перайшоў у славенскі «Гарэнье», а праз год — у наймацнейшы клуб краіны — «Цэле».

Першы матч за зборную Беларусі згуляў 4 студзеня 2001 года супраць зборнай Эстоніі. З клубам выйграў свой першы Кубак Еўропы (2004) і стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва (86 мячоў)[2].

У 2004 годзе прыняў славенскае грамадзянства. Дэбютны матч за Славенію правёў на Алімпіядзе ў Афінах супраць зборнай Расіі. Агулам за Славенію Сяргей Рутэнка правёў 40 гульняў і закінуў 269 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы 2006 года (51 гол).

У наступным сезоне «Цэле» саступіў у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «Барселоне», аднак Сяргей Рутэнка зноў стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 95 мячамі[3]. Дадаткова ён стаў пераможцам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком Суперкубка 2004/05.

У 2005 годзе Рутэнка перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Еўропы — іспанскі «Сьюдад-Рэаль», з якім цягам чатырох сезонаў здабыў тры перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, Лізе ASOBAL і Кубку Іспаніі. У снежні 2008 з ініцыятывы кіраўніцтва клуба праз квоту на легіянераў прыняў грамадзянства Іспаніі. У той жа час Рутэнка выказаў жаданне вярнуцца ў беларускую зборную адразу па завяршэнні неабходнага трохгадовага тэрміна з часу яго апошняй гульні за Славенію.

Улетку 2009 года гандбаліст перайшоў у «Барселону», падпісаўшы з клубам кантракт на 5 гадоў. Сума трансферу склала €1,2 млн, што зрабіла Сяргея Рутэнку найдаражэйшым гандбалістам свету[4].

У студзені 2010 года Рутэнка быў уключаны ў пашыраную заяўку зборнай Беларусі на адборачны турнір чэмпіянату свету 2011, аднак праз юрыдычныя перашкоды вяртанне іграка было адкладзенае. У верасні таго ж года Рутэнка ўсё ж атрымаў права выступаць за Беларусь.

Улетку 2015 года перайшоў у катарскі клуб «Лехвія». У красавіку—маі 2016 года выступаў за мінскі СКА. У снежні 2016 года зноў апынуўся ў Катары, аднак не здолеў дамовіцца з клубам «Аль-Кіяда» аб умовах кантракта і абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

17 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай тэніснай федэрацыі[5].

Remove ads

Дасягненні

  • 4-разовы чэмпіён Славеніі (2001, 2003, 2004, 2005)
  • 3-разовы ўладальнік Кубка Славеніі (2002, 2003, 2004)
  • 6-разовы чэмпіён Іспаніі (2007, 2008, 2009, 2011, 2012[6], 2015)
  • 5-разовы ўладальнік Кубка Іспаніі (2006, 2007, 2008, 2009, 2011)
  • 2-разовы ўладальнік Суперкубка Іспаніі (2008, 2009)
  • 6-разовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004, 2006, 2008, 2009, 2011, 2015)
  • Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў (2004, 2005)
  • 4-разовы ўладальнік Суперкубка Еўропы (2004, 2005, 2006, 2008)
  • Сярэбраны прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы (2000)
  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Еўропы 2006 года
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Зборная Беларусі, Год ...

Узнагароды

Зноскі

  1. Алена Аўчыннікава. Сяргей Рутэнка: «Некаторыя заўзятары лічаць мяне прадажным» // Звязда : газета. — 13 студзеня 2011. — № 6 (26870). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  2. Top 50 Scorers (англ.). EHF Champions League 2003/04. Velux EHF Champions League. Праверана 7 мая 2015.
  3. Top 50 Scorers (англ.). EHF Champions League 2004/05. Velux EHF Champions League. Праверана 7 мая 2015.
  4. Щурко, Сергей. Звезда не в гости к нам. «Барса» & Беларусь. Сергей Рутенко: уж как-нибудь без Карабатича (руск.). Легионеры. Прессбол (20 ліпеня 2009). Праверана 7 мая 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads