Сяргей Анатолевіч Шаўчук

украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Анатолевіч Шаўчук
Remove ads

Сяргей Шаўчук (нар. 21 верасня 1990, Тэафіпаль) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Дружба» з Мырыўкі.

Хуткія факты Сяргей Шаўчук, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР горада Цярнопаля і ДЮФШ «Дынама» (Кіеў) імя Валерыя Лабаноўскага. У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе за розныя каманды правёў 74 матчы, вызначыўся 34 галамі.

5 красавіка 2007 года дэбютаваў за «Дынама-2» у хатнім матчы Першай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (0:2). У 2007 годзе тройчы выходзіў на поле ў першынстве дублёраў, у сезоне 2007/08 таксама сыграў 12 матчаў у Другой лізе ў складзе «Дынама-3», забіў 1 гол.

Пасля атрымання статусу свабоднага агента[2], у ліпені 2013 года падпісаў кантракт з луцкай «Валынню»[3], але не правёў за яе ніводнага матча ў аснове.

Падчас зімовага трансфернага акна 2013/14 пераехаў у чэмпіянат Літвы. Выступаў за «Бангу», пасля яе вылету з A Лігі па выніках сезона 2014 перайшоў у «Шаўляй». Улетку 2015 года папоўніў склад «Тракая», з якім заваяваў срэбраныя медалі чэмпіянату Літвы.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачатак чэмпіянату прапусціў з-за траўмы, улетку вярнуўся ў стартавы склад віцебскага клуба, але ў канцы сезона страціў месца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[5].

У ліпені 2017 года стаў іграком латвійскага клуба «Ліепая»[6], пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017. У маі 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі Украіны «Аграбізнес», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў «Чайку» з Пэтрапаўліўскай Баршчагіўкі, дзе гуляў да канц сезона 2020/21. Са жніўня 2021 года стаў выступаць за «Дружбу» з Мырыўкі ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны пачынаючы з 15-гадовага ўзросту. Дэбют у футболцы зборнай адбыўся 28 студзеня 2006 года ў матчы зборнай Украіны (да 16 гадоў) супраць румынскіх аднагодкаў (перамога 4:0).

У складзе юніёрскай зборнай Украіны — чэмпіён Еўропы 2009. Падчас фінальнай часткі чэмпіянату, якая праходзіла ў Данецку і Марыупалі, удзельнічаў ва ўсіх пяці матчах украінскай каманды. У апошнім матчы групавога этапу турніру вызначыўся выніковай перадачай, з якой Сяргей Рыбалка забіў пераможны гол сустрэчы, вывеўшы зборную Украіны ў паўфінал спаборніцтваў.

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (да 19 гадоў): 2009
  • Літва 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2015
  • Латвія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2017
  • Латвія Уладальнік Кубка Латвіі: 2017
  • Украіна Пераможца Другой лігі Украіны: 2017/18

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads