Сяргей Анатольевіч Аўраменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Анатольевіч Аўраменка (1982, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі топ-менеджар у галіне аўтамабілебудавання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ДУА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў».
Працоўную дзейнасць пачаў на Мінскім трактарным заводзе ў 2005 годзе інжынерам-тэхнолагам бюро тэхнічнага кантролю цэха № 92. У 2007 годзе стаў кантрольным майстрам, а праз год — начальнікам бюро. У 2009 годзе прызначаны намеснікам начальніка цэха № 92 па вытворчасці, затым — намеснікам начальніка аддзела тэхнічнага кантролю ўпраўлення якасці прадукцыі, а ў 2012 годзе — начальнікам механічнага цэха № 2.
У 2015 годзе стаў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» па якасці. З 2023 да 2024 года працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» — тэхнічным дырэктарам.
З 26 верасня 2024 года па 19 лістапада 2025 года — генеральным дырэктарам ААТ «МТЗ».
25 лістапада 2025 года празначаны дырэктарам Мінскага завода шасцерняў[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads