Сяргей Анатольевіч Красны
беларускі анколаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Анатольевіч Красны (нар. 23 верасня 1966, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне ўралогіі і анкалогіі. З 2014 года член-карэспандэнт, а з 2021 года акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2], доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2012). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1989).
З 1990 годзе ў 7-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. З 1992 года ў НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, з 2008 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце[3].
Навуковая дзейнасць
Навукова абгрунтаваў, распрацаваў і ўкараніў рэканструктыўна-аднаўленчыя аперацыі па фарміраванні штучнага мачавога пузыра з кішачніка пасля радыкальнай цыстэктаміі, нервазахоўваючыя методыкі аперацый пры пухлінах мачавога пузыра, прастаты і яечка, што значна павысіла якасць жыцця анкалагічных пацыентаў і дазволіла дасягнуць сусветнага ўзроўню вынікаў у лячэнні злаякасных новаўтварэнняў мачапалавых органаў. Распрацаваў новы метад фарміравання кантынентальнага гетэратапічнага рэзервуара пасля цыстэктаміі, укаранёны ў анкалагічных установах Беларусі і за мяжой (Германія). Распрацаваў і ўкараніў у Рэспубліцы Беларусь праграмы скрынінга злаякасных новаўтварэнняў.
Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 1 даведачнага і 1 вучэбнага дапаможніка, 25 метадычных рэкамендацый і інструкцый па ўжыванні, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
- Онкоурология. Минск, 2001 (в соавт.).
- Новый метод формирования континентного гетеротопического резервуара после цистэктомии // Онкоурология. 2005. № 1 (в соавт.).
- Predictors of major complications after radical cystectomy with urinary diversion // Uroonkolуgia. 2010. Vol. 7, N 3 (в соавт.).
- Скрининг рака предстательной железы в Республике Беларусь. Минск, 2015 (в соавт.).
- Руководство по онкологии : в 2 т. Минск, 2015—2016 (в соавт.).
Remove ads
Зноскі
- НАН Беларусі падвяла вынікі выбараў новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2023. Праверана 25 снежня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads