Сяргей Васілевіч Бяляеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Васілевіч Бяляеў (8 сакавіка 1920, в. Пышчуг, Пышчугскі раён, Кастрамская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1964), дацэнт (1968).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў у 1949 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. Працаваў у праектных арганізацыях Ленінграда, Харкава, з 1952 года — у Белдзяржпраекце, з 1958 года — асістэнт, старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1955 года. Пражывае ў г. Мінску.
Remove ads
Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Сацыялістычнай у Пензе (1950), Сувораўскае вучылішча ў Курску (1952), жылыя дамы ў Полацку (1952), навучальны корпус Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1956), інтэрнат № 4 Беларускага політэхнічнага інстытута на Ленінскім праспекце (1956), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1955) у Мінску.
Май публікацыі.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads