Сяргей Васілевіч Асоскаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Васілевіч Асоскаў (нар. 8 кастрычніка 1939, г. Выкса, Расія) — беларускі мастак.

Хуткія факты Сяргей Васілевіч Асоскаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1939 года ў г. Выкса (Расія). Скончыў у 1966 годзе Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1967 года[1].

Стварыў і кіраваў Народнай студыяй прыкладнога і выяўленчага мастацтва ў Баранавічах (1979). Кіраўнік узорнай студыі прыкладнога і выяўленчага мастацтва гімназіі № 1 і Дома школьнікаў г. Баранавічы (1991)[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Баранавічы[1].

Remove ads

Творчасць

Распрацоўвае малюнкі ў тэхніцы набіванкі на тканіне, а таксама ў станковым жывапісе і акварэлі, палехскай мініяцюры і габелене. Асноўныя творы жывапісу: «Асенні пейзаж», «Вечар», «Бухара», «Асенні сад»; тканіны «Лодка», «Восень», «Бярозавы гай»; сувеніры «Брэсцкая крэпасць-герой». Афармляе інтэр’еры музеяў і іншых устаноў[1].

Творы (жывапіс, графіка) знаходзяцца ў галерэях і замежных прыватных калекцыях[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads