Сяргей Віталевіч Арцёменка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Віталевіч Арцёменка (нар. 24 сакавіка 1962, г. Брэст) — беларускі географ.

Хуткія факты Сяргей Віталевіч Арцёменка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 24 сакавіка 1962 г. у г. Брэсце. У 1984 годзе скончыў факультэта прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам геаграфіі. З 1990 па 1993 г. вучыўся ў аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута[2].

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Геаграфічнае даследаванне злачыннасці ў гарадах рознага ўзроўню (гг. Мінск, Брэст, Жодзіна)». Працаваў з 1993 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна спачатку на пасадзе старэйшага выкладчыка, з 1994 г. дацэнта. З 1995 г. працаваў загадчыкам кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі[2].

У перыяд 2009—2011 гг. навучаўся ў дактарантуры БДУ. У 2011—2015 гг. загадчык кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. Цяпер дацэнт кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш 90 навуковых публікацый. Спецыяліст у галіне палітычнай, сацыяльна-эканамічнай геаграфіі памежных тэрыторый, геаўрбаністыкі, радыкальнай геаграфіі, геаграфіі турызму[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads