Сяргей Вітальевіч Касьяненка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Віта́льевіч Касья́ненка (нар. 4 красавіка 1956, горад Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук.

Хуткія факты Сяргей Вітальевіч Касьяненка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў зааінжынерны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1978 года — брыгадзір цэха адкорму птушкафабрыкі «Нёман» (Гродзенскі раён Гродзенскай вобласці). З 1982 года працуе на Беларускай занальнай доследнай станцыі па птушкагадоўлі (цяпер — РУП «Вопытная навуковая станцыя па птушкагадоўлі») на пасадзе малодшага, старэйшага, вядучага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара. У цяперашні час дырэктар гэтай станцыі. У 1983—1987 гг . завочна навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута развядзення і генетыкі сельскагаспадарчых жывёл. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Удасканаленне спосабу крыякансервацыі спермы качароў і яго выкарыстанне пры аднаўленні качак». У 2004 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Павышэнне інтэнсіфікацыі вытворчасці мяса качак шляхам удасканалення метадаў і прыёмаў іх гадоўлі». З 2009 года — дацэнт, з 2019 года — прафесар.

Remove ads

Уклад у навуку

Аўтар каля 140 работ па селекцыі, ўзнаўлення і тэхналогіі вырошчвання качак, двух галіновых рэгламентаў, двух вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ , 10 навукова-практычных рэкамендацый.

Бібліяграфія

  • Мускусная утка на подворье — Мн.: 2002.
  • Повышение продуктивных и воспроизводительных качеств уток методами селекции — Мн.: 2003.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads