Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч
беларускі альпініст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Зыгмонтавіч Стацэвіч (7 лістапада 1966, Віцебск — 25 мая 2024[крыніца?]) — беларускі альпініст. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме.
Remove ads
Біяграфія
У 1990 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990—2000 гадах уваходзіў у склад зборнай альпіністаў Рэспублікі Беларусь. Ажыццявіў каля сотні ўзыходжанняў у гарах Каўказа, Паміра, Цянь-Шаня, Гімалаяў, Каракарума, Альпах. Пакораныя вяршыні — пік Перамогі (7439 м), пік Хан-Тэнгры (7010 м), Нангапарбат (8126 м) і іншыя.
Сяргей Зыгмонтавіч Стацэвіч — прызёр чэмпіянатаў СССР і Рэспублікі Беларусь па скалалажанні і альпінізме.
У 1993 годзе Сяргею Стацэвічу было прысвоена званне «Снежны барс».
Пахаваны на могілках «Копці» ў Віцебску.[крыніца?]
Remove ads
Літаратура
- Павловец, Р. Р. Стацевич Сергей Зигмонтович / Р. Р. Павловец // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 415—416.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads