Сяргей Кірылавіч Паўлюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Кірылавіч Паўлюк (нар. 1 снежня 1936, Бярдзічаў, Украіна) — спецыяліст у галіне машынабудаўнічага матэрыялазнаўства, тэорыі і тэхналогіі зваркі сталей. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», 1959; аспірантура, 1964).
Працаваў на Бярдзічаўскім машынабудаўнічым заводзе «Прагрэс» (1959—1961, інжынер-тэхнолаг, начальнік бюро зваркі), у Краматорскім індустрыяльным інстытуце (1964—1968, дацэнт), Беларуска-Расійскім універсітэце (1968—2013, прафесар кафедры «Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці», у 1985—1990 — загадчык кафедры), ААТ «Смит-Ярцево» (Смаленская вобласць; намеснік дырэктара па навуцы).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і практыка зварачнай вытворчасці; распрацоўка тэхналогіі зваркі тытану; умацаванне дэталей, якія працуюць у кантакце з вадкімі металамі, метадамі наплаўкі, напылення і зваркі; матэрыялазнаўства машынабудавання і будаўніцтва; арганізацыя і эканоміка вытворчасці.
Remove ads
Бібліяграфія
- Теоретические основы упрочнения деталей, периодически контактирующих с расплавами металлов, нанесением защитных слоев и покрытий [Микроформа] : диссертация… доктора технических наук : 05.02.01 / Павлюк Сергей Кириллович. — Могилев, 1990.
- Исследование свариваемости некоторых альфа-сплавов титана, применяемых в химическом машиностроении : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Павлюк С. К. — Киев, 1967.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads