Сяргей Леанідавіч Вінаградаў
расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Вінаградаў (нар. 17 лістапада 1981, Пскоў, РСФСР) — расійскі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец дзіцячай каманды пскоўскага «Машынабудаўніка» (пазней клуб змяніў назву на «Пскоў»). У 2001—2007 гадах выступаў у элітным дывізіёне Расіі за «Крылы Саветаў» і «Растоў». Па выніках сезона 2007 «Растоў» пакінуў Прэм’ер-лігу, і Сяргей перабраўся ў «Кубань». Пазней гуляў у другім дывізіёне за «Анжы» і «Волгу». З 2011 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Сахалін». У сезоне 2013/14 дапамог камандзе перамагчы ў зоне «Усход» другога дывізіёна і выйсці ў ФНЛ, але праз год «Сахалін» зноў апуныўся ў ПФЛ.
У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3]. Аднак, так і не быў заяўлены за «Нафтан» і не згуляў за яго.
У лістападзе 2017 года пачаў выступаць у другім дывізіёне Грузіі за клуб «Мешахтэ», за які да канца года згуляў у трох матчах, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2003 годзе згуляў у васьмі матчах за моладзевую зборную Расіі.
Дасягненні
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads