Сяргей Львовіч Кандыбовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Львовіч Кандыбовіч (21 чэрвеня 1959, Мінск, БССР) — расійскі вучоны і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (2008), доктар псіхалагічных навук (2000), прафесар (2003), акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі (2019; член-карэспандэнт — 2016), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1][2], лаўрэат пяці дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2021—2022 гады, старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, член прэзідыума Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па міжнацыянальных адносінах.

Хуткія факты Сяргей Львовіч Кандыбовіч, Дата нараджэння ...

Асноўная галіна навуковых інтарэсаў — ваенная псіхалогія, метадалогія псіхалогіі, псіхалогія міжнацыянальных адносін, тэарэтычныя і практычныя пытанні патрыятычнага выхавання моладзі.

З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку манаграфій: «Праблемы айчыннай псіхалогіі» (2020), «Стратэгія і практыка дасягнення вышэйшай кваліфікацыі суб’ектам інавацыйнай працы» (2018), «Пётр Машэраў — эпоха і лёс» (2017) і іншых.

Падрыхтаваў 5 кандыдатаў псіхалагічных навук.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads