Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў, або Марцалеў (нар. 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, былы кіраўнік маладзёжнай арганізацыі «Маладая грамада», палітвязень, вязень сумлення.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 красавіка 1977 г. у Мінску.

Унук Станіслава Марцалева, былога кіраўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук, і члена-карэспандэнта АН акадэміка-філосафа Леаніда Яўменава[1].

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ (1994—1997). Адлічаны па палітычных матывах пасля адміністрацыйных арыштаў, факт прызнаны ў дакладзе Дзярждэпа ЗША за 1997 год[2].

У 1996-1999 гадах быў у ЦК БСДП, у 1998—2000 гадах узначальваў маладзёжную арганізацыю «Маладая грамада».

2001—2005 гады — каардынатар міжнародных праектаў аднаго з польскіх фондаў[2].

Скончыў Познанскі ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча па спецыяльнасці «Паліталогія» (2000—2007)[2].

Удзельнік больш за 12 нацыянальных выбарчых кампаній у Беларусі, Польшчы і Украіне, у якіх выконваў адміністрацыйныя функцыі ці быў палітычным кансультантам[2].

Падчас выбараў 2006 года працаваў прэс-сакратаром Аляксандра Казуліна, мадэратарам і рэдактарам сайта kozylin.org, пісаў публіцыстычныя матэрыялы для сайтаў naviny.by і eurobelarus.info[1].

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года кіраваў перадвыбарчым штабам Мікалая Статкевіча[1].

Remove ads

Пераслед за грамадска-палітычную дзейнасць

За правядзенне пікета 10 снежня 1996 года, падчас якога выступалі ў абарону Славаміра Адамовіча арыштаванага за за верш «Забі прэзідэнта!» і раздавалі ўлёткі з Дэкларацыяй правоў чалавека, быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС.

У сакавіку 1997-га за ўдзел у арганізаваным сацыял-дэмакратычнай моладдзю пікеце супраць прымусовага размеркавання ў чарнобыльскую зону студэнтаў быў асуджаны 10-цю суткамі адміністрацыйнага арышту.

На Акрэсціна, дзе адбываў пакаранне, Марцалеў абвясціў сухую галадоўку[1].

У 2010 годзе Марцалеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

19 снежня падчас разгону плошчы Марцалеў не быў затрыманы[3]. Арыштавалі Марцалева ўначы 23 снежня, знялі з цягніка, калі ён ехаў у Варшаву для ўдзелу ў перадачы «Белсата»[3].

Быў змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў[4].

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Марцалева вязнем сумлення[5].

4 красавіка 2011 года абвінавачанне зменена на больш мяккае — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ.

16 мая 2011 года суддзя Заводскага суда Мінска Жана Брысіна асудзіла Марцалева на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна[4].

Тым жа днём ён быў вызвалены[1].

У 2012 годзе Марцалеў прапанаваў фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 года, а таксама лідарам апазіцыі і ключавым постацям у парламенцкай кампаніі прайсці праверку на дэтэктары хлусні, ці не з’яўляюцца яны агентамі КДБ[6].

25 сакавіка 2017 года Марцалеў затрыманы на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску. Асуджаны на 5 сутак арышту[7].

Remove ads

Зноскі

  1. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3]
  2. Сяргей Марцалеў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2017. Праверана 26 чэрвеня 2017.
  3. Марцалеў: Хто адмовіцца ад дэтэктара хлусьні?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2021. Праверана 26 чэрвеня 2017.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads