Naviny.by

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«naviny.by» (бел.: Беларускія навіны, руск.: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 года. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце і публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].

Хуткія факты URL, Тып сайта ...

Дамен «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблакаваны беларускімі ўладамі 20 снежня 2014 года[4]. Са жніўня 2020 года з-за асвятлення акцый пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблакаваны[5]. З красавіка 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта[6].

У студзені 2022 года Naviny.by перазапусцілі свой тэлеграм-канал пад назвай «Позірк. Навіны з Беларусі»[7]. У красавіку 2023 года праект «Позірк  (англ.)» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам[8], а ў 2024 годзе ўлады абвясцілі «Позірк» «экстрэмісцкім фарміраваннем»[9].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

2006 год — «Прэмія Рунэта  (руск.)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[10].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads