Сяргей Мікалаевіч Блажко
рускі і савецкі астраном From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мікалаевіч Блажко (17 лістапада 1870, г. Хоцімск — 11 лютага 1956, г. Масква) — рускі і савецкі астраном.
Remove ads
Біяграфія
У 1880 годзе скончыў народнае вучылішча ў Хоцімску, ў 1888 годзе — Смаленскую гімназію. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1892 годзе[4], з 1894 працаваў у абсерваторыі ўніверсітэта, з 1918 прафесар, з 1929 член-карэспандэнт АН СССР. У 1920—1931 дырэктар абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта[4], у 1931—1937 загадваў кафедрай астраноміі, у 1937—1953 — кафедрай астраметрыі МДУ.
Больш за 20 гадоў узначальваў Камісію па вывучэнні зменных зорак пры астранамічныя рады АН СССР.
Remove ads
Навукова-практычная дзейнасць
Работы Блажко прысвечаны даследаванню зменных зорак і практычнай астраноміі[4]. З 1895 сістэматычна фатаграфаваў зорнае неба з мэтай выяўлення зменных зорак, чым паклаў пачатак багатай калекцыі «шкляной бібліятэкі» Маскоўскай абсерваторыі. Упершыню прааналізаваў уплыў пацямнення да края дыска зоркі на форму крывой бляску і на вызначэнне элементаў арбіты, паказаў метад уліку гэтага эфекту. Выявіў змены перыядаў і формы крывой бляску шэрагу кароткаперыядычных зменных зорак тыпу RR Ліры ; гэтыя з'явы названыя «эфектам Блажко »[4].
У 1904 апаратурай уласнай канструкцыі адным з першых у свеце сфатаграфаваў спектры двух метэораў і даў правільнае іх тлумачэнне. Прапанаваў новы метад выяўлення малых планет (1919)[4]. Удзельнічаючы ў назіранні поўнага сонечнага зацьмення (1914), прыборам уласнай канструкцыі сфатаграфаваў сонечную карону ў палярызаваным святле. Аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый — такіх, як бясшчэлепавы зорны спяктрограф, прыбор для выяўлення зменных зорак на астранегатывах (блінк-мікраскоп), прыстасаванні ў мерыдыянных інструментах для паслаблення бляску пры назіраннях момантаў мінанняў зорак, спецыяльная лупа для адлічвання падзеленых колаў і іншыя.
Remove ads
Педагагічная дзейнасць
Быў выдатным педагогам, выкладаў курсы практычнай і агульнай астраноміі, упершыню ў Маскоўскім універсітэце стаў выкладаць курс агульнай астрафізікі. Аўтар трох падручнікаў — «Курс практычнай астраноміі» (1-е выданне 1938, 2-е выданне 1940, 3-е выданне 1951), «Курс агульнай астраноміі» (1947) і «Курс сферычнай астраноміі» (1-е выданне 1948, 2-е выданне 1954). Падрабязна апісаў гісторыю развіцця астраноміі ў Маскоўскім універсітэце на працягу 1824—1920 гадоў.
Узнагароды
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Сталінская прэмія (1952)[4]
- Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934)
Яго імя занесена на карту Месяца (імя Блажко носіць адзін з месяцавых кратараў ) і астэроід № 2445.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads