Сяргей Мікалаевіч Мялешкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Мікалаевіч Мялешкін (нар. 30 жніўня 1979, в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Хуткія факты Сяргей Мікалаевіч Мялешкін, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 жніўня 1979 года ў вёсцы Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інжынірынг бяспекі аб’ектаў будаўніцтва», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].

Служыў інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; інспектарам, намеснікам начальніка аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе Сенненскага РАНС; інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду Добрушскага РАНС; старшым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі, першым намеснікам начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС[1]. Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі[1].

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Браслаўскага, Мёрскага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].

Старшыня савета Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі дзюдо, савета калектываў фізічнай культуры Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС БФСТ «Дынама»; член Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах, абласных камісій і штабоў па пытаннях бяспекі і павышэння ўзроўню жыццядзейнасці насельніцтва[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступеняў, «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads