Сяргей Мікалаевіч Ходзін
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Мікала́евіч Хо́дзін (нар. 31 мая 1963, Путчына Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі гісторык. Кандыдат (1990)[1], доктар гістарычных навук (2017).
Remove ads
Біяграфія
У 1985 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (2000-2016), загадчык кафедры крыніцазнаўства (2001-2016, з 2019), прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі (2016-2018).
Даследуе сацыяльна-эканамічную і палітычную гісторыю XX стагоддзя, тэорыю і гісторыю крыніцазнаўства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Аўтар звыш 100 навуковых прац.
Remove ads
Асноўныя працы
- Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне): Навучальны дапаможнік. Мінск, 1999.
- Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921—1939). Мінск, 2014.
- Мадэрнізацыя ў Беларусі (1921–1939). Мінск, 2019
Зноскі
- Ходзін Сяргей Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 611. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads