Сяргей Міхайлавіч Бяспалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Міхайлавіч Бяспалы (нар. 1 красавіка 1962, Хойнікі, Гомельская вобласць) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання (2012—2016).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 красавіка 1962 года ў Хойніках.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў сталяром Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната. Пасля працаваў карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела, першым намеснікам галоўнага рэдактара, з 2001 года — галоўным рэдактарам газеты «Гомельская праўда».
З 19 кастрычніка 2012 года па 12 кастрычніка 2016 года з’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання. Уваходзіў у склад Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы.
На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года з’яўляўся даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[1].
Remove ads
Узнагароды
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ордэн Пашаны;
- медаль Францыска Скарыны[2];
- памятны медаль «За супрацоўніцтва» (Саюзная Дзяржава);
- нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі»;
- ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь;
- ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі;
- ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads