Сяргей Пятровіч Анішчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Пятровіч Анішчанка
Remove ads

Сяргей Пятровіч Анішчанка (20 красавіка 1923, в. Сцяпы, Жлобінскі раён — 31 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Стралок 16-га стралковага палка 102-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.

Хуткія факты Сяргей Пятровіч Анішчанка, Дата нараджэння ...

Удзельнік партызанскага руху, Жлобінскага камуністычнага падполля і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 красавіка 1923 года ў вёсцы Сцяпы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Крукі Язвенскага сельскага савета[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — з кастрычніка 1941 года — член Шчэдрынскай падпольнай камсамольска-моладзевай групы Жлобінскага камуністычнага падполля. Са жніўня 1943 — баец партызанскага атрада «Жалязняк», затым 119-га атрада брыгады «Жалязняк»[3].

У Чырвонай Арміі з восені 1943 года. Асабліва вызначыўся 24—25 чэрвеня 1944 года падчас прарыву абароны ворага і фарсіравання ракі Друць у вёсцы Каласы Рагачоўскага раёна. Пад моцным агнём праціўніка з групай байцоў пераплыў раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі, чым спрыяў захопу плацдарма. У баі за плацдарм знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон[3].

Загінуў 31 ліпеня 1944 а ў баі пры вызваленні Польшчы. Пахаваны ў вёскі Стрэбня Падляскага ваяводства[3].

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імя С. П. Анішчанка прысвоена Шчэдрынскай сярэдняй школе ў Жлобінскім раёне, у якой ён вучыўся[3].
  • Імем Героя названая вуліца на яго радзіме — у вёсцы Сцяпы, дзе яму таксама пастаўлены помнік.
  • У экспазіцыі і фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі, дакументы і лісты Героя Савецкага Саюза радавога Сяргея Пятровіча Анішчанка[4].

Зноскі

  1. Анищенко Сергей Петрович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads