Сяргей Пятровіч Бельцюкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Пятровіч Бельцюкоў (нар. 26 лістапада 1956, пас. Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі кампазітар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1980 годзе па класе фартэпіяна Р. Шаршэўскага; у 1987 годзе па класе кампазіцыі Я. Глебава. У 1982—1989 гадах загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача.
Творчасць
Працуе ў розных музычных жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (1987—1995); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А. Залётневым); 3 сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага аркестра; «Капрычыо» для флейты і камернага аркестра; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фартэпіяна і струннага аркестра; камерна-інструментальныя творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М. Багдановіча і Б. Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драматычных спектакляў (больш за 30).
Remove ads
Літаратура
- Э. А. Алейнікава. Бельцюкоў Сяргей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads