Сяргей Пятровіч Гурулёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Пятровіч Гурулёў (21 лютага 1953, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі ваенны, генерал-лейтэнант, былы начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Хуткія факты Сяргей Пятровіч Гурулёў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штаба — намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасля ў Групе савецкіх войскаў у ГДР.

У 1986 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію бранетанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай механізаванай брыгады.

У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым медалём.

З ліпеня 2000 — камандзір 28-га армейскага корпуса, з лютага 2001 — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны.

4 снежня 2009 года прызначаны старшынёй Ваенна-прамысловага камітэта[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[4]. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта 20 чэрвеня 2017 года[5].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads