Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
ведамства ўраду Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 чэрвеня 2020 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Пантус.

Remove ads
Структура
- Апарат — старшыня, першы намеснік старшыні, намеснік старшыні, 1 галоўнае ўпраўленне, 4 упраўленні, 6 аддзелаў, 6 сектароў, група справаводства;[1]
- Прадпрыемствы — 140-ы рамонтны завод (Барысаў), «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Брэсцкая вобласць), ААТ «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраення» (Барысаў, Мінская вобласць), «Агат — электрамеханічны завод», «Агат — сістэм», «Агат — сістэмы кіравання», «Завод дакладнай электрамеханікі» (в. Станькава, Мінская вобласць), «Алевкурп», «Белзнешпрамсэрвіс», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «Белтэх Аптронікс», Канструктарскае бюро «Дысплей» (Віцебск), «КБ Радар», «Волатаўта», Гомельскае КБ «Прамень», Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ «МНІПІ» (Мінск), ААТ «НДІ ЭВМ», «ОКБ ТСП», Аршанскі авіярамонтны завод, ААТ «Пеленг», ЗАТ «Тэхніка сувязі» (Орша), ААТ «Кідма тэк» (Мінск).[2][3]
Remove ads
Задачы
Паводле Статута камітэт мае наступныя задачы:
- парадкаванне распрацоўкі і ўтрымання зброі;
- спрыянне вытворчасці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забеспячэння войска і павелічэння яе збыту за мяжу;
- парадкаванне ваенна-прамысловай супрацы;
- нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу;
- парадкаванне навігацыі.
Паўнамоцтвы
Паводле Статута ведамства мае паўнамоцтвы на:
Экспарт
У 2016 годзе экспарт прадукцыі вайсковага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складае 110 % у дачыненні да 2017 года, прычым пастаўкі часта ўключалі высокатэхналагічнае ўзбраенне. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараў ЗША[5]. Галоўным пакупніком з’яўляецца Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Беларусі і РФ у ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпарт[6]. Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнам[7][8]. Сярод ключавых пакупнікоў ёсць таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і Уганда[9]. Аснову экспарту складаюць сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікі[10][11][12]. Акрамя таго, аказваюцца паслугі па рамонце вайсковай авіяцыі[13]. Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія з’яўляюцца амаль рэгулярнымі закупшчыкамі беларускіх боепрыпасаў[14]. У спісе сусветных экспарцёраў зброі SIPRI па выніках 2020 года Беларусь заняла 19-е месца з 25-ці. Агульны аб’ём паставак ад сусветнага складае ўсяго 0,3 %. У параўнанні з узроўнем экспарту зброі ў 2011—2015 гады, паказчык істотна знізіўся — на 34 %. Асноўнымі атрымальнікамі экспартуемай з Беларусі зброі названыя такія краіны, як В’етнам (26 % ад агульнага аб’ёму), Сербія (каля 16 %) і Судан (роўна 13 %)[15].
Remove ads
Санкцыі
У 2022 годзе камітэт, яго старшыня Пантус і многія беларускія ваенна-прамысловыя прадпрыемствы трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16], а таксама пад санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Японіі, Аўстраліі, Украіны[17][18]. Вышэйпералічаныя краіны, акрамя Японіі, унеслі ў санкцыйныя спісы і Вячаслава Расалая, намесніка старшыні камітэта[19]. Таксама камітэт (у чэрвені 2022 года), Пантус (у чэрвені 2023 года), Расалай і першы намеснік старшыні камітэта Алег Мішчанка[20] (у снежні 2023 года) былі уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС і Швейцарыі. З 9 жніўня 2024 года Мішчанка знаходзіцца у санкцыйным спісе Канады[21].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads