Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (12 снежня 1923, станцыя Негарэлае, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 2015) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1984). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949; аспірантура, 1955).
Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1979, начальнік Упраўлення вышэйшых вучэбных устаноў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1949, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы», прафесар, у 1961—1984 — загадчык кафедры «Прыборы дакладнай механікі», у 1968—1979 — па сумяшчальніцтве, у 1962—1968 — дэкан машынабудаўнічага факультэта, 1979—1984 — прарэктар па вучэбнай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вытворчых прыбораў; прымяненне прынцыпаў функцыянальнай узаемазамяняльнасці для павышэння якасці, дакладнасці і надзейнасці прадукцыі; метралагічнае забеспячэнне і інтэнсіфікацыя тэхналагічных працэсаў у машына- і прыборабудаванні.
Remove ads
Узнагароды
Ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 2 ступені (1985), знакі «За заслуги в стандартизации» (1968), «За отличные успехи в работе высшей школы» (1970) і інш.
Бібліяграфія
- Некоторые вопросы качества поверхности, обработанной резанием с применением электрического тока : автореферат диссертации … кандидата технических наук / С. С. Костюкович. — Минск, 1956.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads