Сяргей Сяргеевіч Аверынцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Сяргеевіч Аверынцаў (руск.: Серге́й Серге́евич Аве́ринцев; 10 снежня 1937, Масква — 21 лютага 2004, Вена) — расійскі літаратузнавец, культуролаг, публіцыст, перакладчык, біблеіст.

Хуткія факты Сяргей Сяргеевіч Аверынцаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Асноўныя працы прысвечаны гісторыі антычнай (грэчаскай, усходняй) і сярэднявечнай літаратуры (візантыйскай, рускай, заходнееўрапейскай). Публікаваў працы па заходнеэўрапейскай філасофскай і культуралагічнай думцы 20 ст. (К. Г. Юнг, О.Шпенглер, К.Ясперс і інш.). Для творчасці Аверынцава ўласцівы літаратурна-крытычная аналітычнасць, універсальная эрудыцыя, уважлівасць і глыбіня аналізу першакрыніц. У яго працах сімвалы антычнай і сярэднявечнай культуры разглядаюцца ў перспектыве сучасных духоўных праблем, у кантэксце своеасаблівага дыялогу даследчыка з аўтарам літаратурнага твора. Аўтар шматлікіх артыкулаў у галіне міфалогіі, семіётыкі, перакладаў старажытных лацінскіх, візантыйскіх, сірыйскіх аўтараў, літаратараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі пра рускую паэзію і паэтаў (А.Пушкін, В.Жукоўскі, В.Іваноў, В.Мандэльштам). Сярод найбольш вядомых прац Аверынцава «Паэтыка ранневізантыйскай літаратуры» (1977), «Культура Візантыі 4 — першай паловы 7 ст.» (1984), «Культура і рэлігія» (1991), «Хрысціянства і культура ў Еўропе» (1992) і інш. Пісаў вершы (у т.л. з 1980-х г. — духоўныя), якія арыентаваліся на класічную еўрапейскую паэзію і фальклор.

Remove ads

Літаратура

Зноскі

1. Sergej Averincev // The Fine Art Archive — 2003.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #123763096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123763096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.

4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #123763096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads