Сяргей Сяргеевіч Маляўскі

беларускі паэт і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Сяргеевіч Маляўскі
Remove ads

Сяргей Сяргеевіч Маляўскі (23 лютага 1948(1948-02-23), Гардынава, Маладзечанская вобласць2022, Валожын, Мінская вобласць) — беларускі інжынер, паэт і перакладчык.

Хуткія факты Сяргей Сяргеевіч Маляўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вырас у сям’і рабочых; бацька працаваў механікам на Валожынскай машынна-трактарнай станцыі, маці ў мясцовым калгасе. У 1954—1965 гадах навучаўся ў Валожынскай сярэдняй школы Nº1, якую скончыў з залатым медалём. У 1965 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць — механізацыя сельскай гаспадаркі), скончыў яе ў 1970 годзе.

Працаваў інжынерам у гаспадарках Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, а пасля інструктарам Валожынскага райкама партыі.

У 1989 годзе абраны старшынёй Валожынскага райвыканкама. Быў дэпутатам Валожынскага раённага і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. У 1990 годзе абраны намеснікам старшыні, а ў 1995 годзе старшынёй Валожынскага раённага Савета дэпутатаў. На пасадзе старшыні Валожынскага раённага Савета дэпутатаў працаваў да выхаду на пенсію ў 2006 годзе.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.[1]

Remove ads

Творчасць

Вершы пісаў яшчэ ў школе. Публікавацца пачаў у сталым узросце ў раённай газеце «Працоўная слава», а таксама рэспубліканскіх выданнях. Некалькі твораў увайшлі ў калектыўны зборнік «Люблю наш край». Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Разам з Эдуардам Зарыцкім напісаў песню «Гімн Валожынскай зямлі».

Першая кніга Маляўскага — «Дума аб Бацькаўшчыне» (2018), прысвечана малой радзіме, аўтар глыбока зазірнуў у гісторыю Валожына, разважае пра паходжанні назвы паселішча, расказвае пра яго знакамітых уладароў. Творамі, прысвечанымі подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, аўтар выказвае ім удзячнасць. Ва ўсіх творах Маляўскага разважанні пра сэнс жыцця. Таксама ў кнізе змешчаны пераклады Маляўскага на беларускую мову вершаў Сяргея Ясеніна.[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads