Сяргей Аляксандравіч Ясенін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Аляксандравіч Ясенін
Remove ads

Сярге́й Алякса́ндравіч Ясе́нін (21 верасня (3 кастрычніка) 1895[1][2][…], Канстанцінава[d], Разанская губерня[3]28 снежня 1925(1925-12-28)[2][4][…], Ленінград, СССР[5]) — рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.

Хуткія факты Сяргей Аляксандравіч Ясенін, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Спас-Клепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літаратурна-музычным гуртку. Паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.

Быў жанаты з Айседорай Дункан.

Творчасць

Друкаваўся з 1914 (верш «Бяроза»). 3 першых зборнікаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца народнай мовы і народнай душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў. У кнізе «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кнізе «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэвалюцыйную Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамантычнае каханне на фоне рэвалюцыйных падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кахання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Сяргея Ясеніна з'яўляюцца персаніфікацыя прыродных з'яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць.

Аўтар драматычных паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літаратурна-крытычных артыкулаў.

Remove ads

Бібліяграфія

• Собр. соч. Т. 1—6. М, 1977—80.

Беларускія пераклады

• Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1976.

Зноскі

1. Марченко А. М. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 99–100.

2. Гайсарьян С. З. Есенин // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.

3. Л. Э. Есенин // Литературная энциклопедияКоммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929. — Т. 4.

4. Марченко А. М. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 99–100. Праверана 25 лютага 2017.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118638947 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads