Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас (нар. 29 красавіка 1987, Солы[d], Салечніцкі раён[d])) — беларускі дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 красавіка 1987 года ў вёсцы Солы Салечніцкага раёна Літоўскай ССР[1].
У 2009 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплексу». У 2020 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у 2009 годзе вядучым спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. З 2010 па 2017 год узначальваў камунальнае раённае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства — эксперыментальную базу «Баруны»[1].
З студзеня 2018 года займаў пасаду першага намесніка старшыні і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смаргонскага райвыканкама[1]. З 24 кастрычніка 2024 года старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта[2].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads