Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Астравецкаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Астраўца ў будынку на вул. Кастрычніцкая, 4.
Remove ads
Структура
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Юрыдычны сектар;
- Сектар спорту і турызму;
- Сектар культуры;
- Сектар ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел эканомікі;

- Аддзел адукацыі;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Упраўленне справамі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел унутраных спраў;
- Фінансавы аддзел.
Remove ads
Старшыні
- Васіль Мікалаевіч Асяненка
- Іван Рыгоравіч Машко
- Адам Дзмітрыевіч Кавалька
- студзень 2017 — кастрычнік 2024 — Ігар Яраслававіч Шалудзін
- З 24 кастрычніка 2024 года — Сяргей Тадэвушавіч Мядзвецкас[2].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
