Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Ханжанкоў (13 сакавіка 1942, пас. Усць-Уціны, Магаданская вобласць, СССР — 16 сакавіка 2016, Мінск, Беларусь[1]) — арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1962—1963 гадах і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929 годзе). У 1955 годзе сям’я атрымала дазвол вярнуцца з Магадана ў еўрапейскую частку СССР і пасялілася ў Мінску.
У 1959 годзе паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.
Сям’я слухала заходнія радыёстанцыі. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхтавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску. Ханжанкоў і Храпавіцкі знайшлі ў лесе снарады і, распілаваўшы іх, здабылі выбухоўку. Пасля пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Пасля недатрымання канспірацыі пра групу стала вядома КДБ. У групу быў падасланы агент КДБ, былы аднакласнік Ханжанкова[2].
27 мая 1963 года ўдзельнікі групы былі арыштаваныя.
7 кастрычніка 1963 года засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, рабочым на заводзе імя Кірава. У 1990-я гады супрацоўнічаў з Санкт-Пецярбургскім Мемарыялам.
Аляксандр Салжаніцын у інтэрвію згадаў Ханжанкова:
![]() |
Узгадваецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў <…> за спробу — ці нават намер — падарваць глушальнік у Мінску. Але ж сыходзячы з агульначалавечых клопатаў нельга зразумець гэтага злачынцу інакш як змагара за ўсеагульны мір. Аляксандр Салжаніцын[3] |
![]() |
У 1976 годзе спрабаваў арганізаваць сустрэчу былых палітзняволеных, але сустрэча не адбылася, бо ўсе яе ўдзельнікі былі часова затрыманыя КДБ[4]. Удзельнік I з’езда палітзняволеных (жнівень 1990 года, Санкт-Пецярбург).
Пачынаючы з гадоў «перабудовы» актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, паслядоўна выступаў за дэмакратызацыю беларускага грамадства. У апошнія гады жыцця быў публічнай персонай, часта даваў інтэрв’ю.
З 2002 года на пенсіі. Нерэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласнай кватэры ў Мінску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016 года.
Remove ads
Зноскі
- Памёр беларускі палітвязень часоў СССР Сяргей Ханжанкоў . Людзі. Радыё «Свабода» (16 сакавіка 2016). Праверана 16 сакавіка 2016.
- Минский диссидент: «Беларусь изменится без революций — люди просто станут европейцами» Архівавана 2 студзеня 2011. Кастусь Лашкевіч, Максім Гайко (відэа), TUT.BY
- З інтэрв’ю агенцтву «Асашыэйтед прэс» і газеце «Монд». Масква, 23 жніўня 1973
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads