Магаданская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магаданская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Размешчаны на паўночным усходзе краіны.
Мяжуе з Чукоцкай аўтаномнай акругай, Камчацкім краем на поўначы, Якуціяй на захадзе і Хабараўскім краем на поўначы. З усхода абмываецца водамі Ахоцкага мора.
Вобласць была ўтворана 3 снежня 1953 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магадан.
Колькасць насельніцтва — 171,6 тыс. чалавек (2006). Удзельная вага гарадскога насельніцтва — 93,9 %. Нацыянальны склад: рускія — 80,18 %, украінцы — 9,89 %, эвены — 1,38 %, беларусы — 1,19 %, татары — 1,1 %, каракі — 0,49 %, інгушы — 0,44 %, немцы — 0,43 %, ітэльмены — 0,35 %, асобы, якія не ўказалі сваю нацыянальнасць — 0,33 %.
У вобласці толькі два горада: Магадан і Сусуман. Вобласць падзяляецца на 8 раёнаў:
Remove ads
Геаграфія
Берагавая лінія парэзана буйнымі залівамі — Анадырскім, Крыжа, Шэліхава, і губамі — Чаунскай, Калючынскай, Пенжынскай, Гіжыгінскай. Далёка на ўсход вылучаецца Чукоцкі паўвостраў. Большая частка вобласці гарыстая. Пераважаюць нагор’і і пласкагор’і, якія перамяжоўваюцца з шырокімі нізінамі. Паўднёвы захад вобласці займае Калымскае нагор’е з вышынямі ад 600 да 1713 м. На паўночным захадзе — хрыбты Чэргэ, Палярны і іншыя, якія адносяцца да горнага ланцуга Чэрскага, паднімаюцца да 2500 м. На паўночным усходзе — Чукоцкае нагор’е і Анадырскае пласкагор’е. Нізіны — Анадырская, Чаунская, Ванкарэмская, Гіжыгінская, Ямская і Тауйская.
Клімат вобласці рэзка кантынентальны, на ўзбярэжжах — халодны, марскі. Зіма доўжыцца 7-8 месяцаў. Мінімальныя тэмпературы ад −60 да −65 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня ва ўнутраных частках вобласці −38 °C, на ўзбярэжжы Ахоцкага мора ад −19 да −23 °C, Паўночнага Ледавітага акіяна ад −24 да −28 °C. Лета кароткае і прахалоднае, частыя туманы. Сярэдняя тэмпература ліпеня на Ахоцкім узбярэжжы 11-12 °C, на Арктычным 3-6 °C, ва ўнутраных раёнах 14-16 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім 300—350 мм у год, на ўзбярэжжах Ахоцкага і Берынгава мораў 500—700 мм у год.
Тэрыторыя вобласці ляжыць у зоне распаўсюджвання шматгадовамерзлых парод (за выключэннем Ахоцкага ўзбярэжжа). Вегетацыйны перыяд 100—105 сут.
Рэкі належаць да басейнаў Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў, найбольш буйныя — Калыма, Анадыр, Каркадон, Хасын. Большасць рэк адносіцца да горных.
У тундры пераважаюць глеева-балотныя і тарфяніста-глеевыя глебы, у тайзе — разнавіднасці падзолісты тыпу, у горных раёнах — горна-тайговыя і горна-тундравыя глебы. Для сельскай гаспадаркі найбольш прыдатныя алювіяльныя глебы рачных далін.
Remove ads
Ураджэнцы
- Сяргей Ханжанкоў (1942, пас. Усць-Уціны — 2016) — савецкі палітвязень, актывіст[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads