Сяргей Юр’евіч Глазьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Юр’евіч Глазьеў (1 студзеня 1961, Запарожжа, УССР) — расійскі эканаміст і палітык. Доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук (з 2008 года)[4], дзеючы член калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі[5]. Замежны член НАН Украіны (2009—2016)[6][7][8] і НАН Беларусі (2021).[9][10]
Былы міністр знешнеэканамічных сувязяў Расіі, Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі I склікання, III склікання, IV склікання. Адзін з лідэраў выбарчага блока Родзіна (2003—2004). Кандыдат у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі (2004). Былы намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС[11].
У 2012—2019 гадах — саветнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па каардынацыі дзейнасці федэральных органаў выканаўчай улады, накіраванай на развіццё еўразійскай інтэграцыі ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads