Сяргей Якаўлевіч Кілін
вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Якаўлевіч Кілін (нар. 18 мая 1952, Гомель) — беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2006), акадэмік НАН Беларусі (2014, квантавая інфарматыка; чл.-кар. з 2009). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу (1982), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002). Замежны член Расійскай акадэміі навук (2019).[1]
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974). З 1974 — У Інстытуце фізікі АН БССР, з 1994 — загадчык лабараторыі. Адначасова з 1992 — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2008 — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, з 2012 — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, з 2014[2] да 2022 года[3] — Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Адначасова ў 2005—2011 — старшыня Беларускага фізічнага таварыства.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па квантавай оптыцы і квантавай інфарматыцы. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях і на яе аснове прадказаў і растлумачыў шэраг эфектаў і з’яў, якія назіраліся пры выпусканні фатонаў адзінкавымі атамамі і малекуламі ў розных асяроддзях: эфект групоўкі і антыгрупоўкі разначастотных фатонаў, «замарожванне» спарадычнага распаду ў фатонных крышталях, генерацыю сціснутых і іншых некласічных станаў у шматфатонных працэсах, ўзнікненне салітонападобных імпульсаў ў вымушаным камбінацыйным рассеянні, квантавую няўстойлівасць дыпольнага моманту атамаў, падаўленне квантавага дынамічнага тунэлявання лазерным выпраменьваннем, аднаатамную аптычную бістабільнасць у мікрарэзанатарах. Распрацаваў новыя метады і сістэмы для квантавых інфармацыйных тэхналогій. Прапанаваў новыя схемы і пратаколы квантавай крыптаграфіі і квантавай тэлепартацыі, даказаў перавага кюбітавага кадавання ў параўнанні з іншымі базісамі, абгрунтаваў новую меру пераблытанасці шматкюбітных сістэм, прапанаваў рашэнне праблемы дэкагерэнтнасці, якая прадстаўляе адну з асноўных перашкод на шляху стварэння квантавых працэсараў. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара і іншых квантава-інфармацыйных прыладаў (квантавага паўторніка, квантавай памяці) на аснове адзіночных цэнтраў «азот-вакансія» (NV-цэнтраў) у алмазе. Пад яго кіраўніцтвам створана першая ў СНД валаконна-аптычная сістэма квантавай крыптаграфіі, якая ажыццяўляе квантавы размеркаванне ключа на адлегласць да дзесяці кіламетраў на аснове генерацыі, квантавага кадавання ў часовыя інтэрвалы, перасылкі і рэгістрацыі квантавых бітаў ў выглядзе аднафатонных імпульсаў.
Аўтар больш за 460 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.
Remove ads
Асноўныя працы
- Квантовая оптика. Поля и их детектирование. Минск, 1990.
- Квантовая информация // УФН. 1999. Т. 169, № 5.
- Quanta and information // Progress in Optics. 2001. Vol. 42.
- Quantum Communication and Security. Gdansk, 2006.
- Квантовая криптография: идеи и практика. Минск, 2007.
Узнагароды і прэміі
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за цыкл артыкулаў «Квантавая тэорыя рэзананснага рассейвання лазернага выпраменьвання». Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяроддзі: квантавая і ядзерная оптыка».
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2014)[4].
Зноскі
- Национальная академия наук Беларуси — Новости — 2 мая 2014 Архівавана 9 лістапада 2016.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 486 ад 4 жніўня 2014 г.(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads