Сяргей Яўгенавіч Кец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Яўгенавіч Кец (нар. 12 верасня 1979, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Сын баскетбольнага трэнера Яўгена Кеца[1], брат баскетбалістаў Уладзіміра Кеца і Аляксандра Кеца, бацька баскетбаліста Кірыла Кеца[2].
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец гродзенскага баскетбола. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за клубы Мінска, Гродна, Гомеля, Віцебска, неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату і Кубка Беларусі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (2001).
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры працаваў у трэнерскім штабе моладзевай каманды баскетбольнага клуба «Лакаматыў-КіС» / «Рубон»[3]
Remove ads
Кар’ера
- 1994—1997 — РВАР (Мінск)
- 1997 — Юні-Баскет (Мінск) (у Кубку Беларусі)
- 1997—1999 — Гродна-93[4]
- 1999 — Гомельскія рысі
- 1999—2002 — Спартак-Кандытар (Гомель)
- 2002—2008 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 1996/1997, 1997/1998, 1998/1999.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1999/2000, 2001/2002, 2003/2004.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2004/2005.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998.
Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2004, 2006.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads