Сярмяга
адзенне і тканіна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярмя́га[1][2], сярмя́жка[2] — славянская[1] гістарычная назва грубага тоўстага сукна з простай воўны ручнога або саматужнага вырабу, а таксама адзення з яго[3].

Гісторыя
У даўнія часы сярмягі сустракаліся і ў ліку гасударавага адзення, пераважна «летняга, ездавога», з белага і шэрага сукна, з упрыгажэннямі і залатымі гузікамі. Упершыню згадваецца пад 1395 годам[1]. У 1469 годзе вялікі князь Іван Васільевіч паслаў усцюжанам у дар у ліку розных іншых рэчаў 300 сярмяг[3]. Сярмяжныя кафтаны выкарыстоўваліся апалчэннем, падружынава, любога, прыроднага колеру, а таксама з вярблюджай воўны, брудна-жоўтай. Сярмягай называлі кафтан з такога сукна, — звычайна кароткі, с вузкімі доўгімі рукавамі і заплічкай спераду[4]. Слова выкарыстоўвалася аж да пачатку XX стагоддзя; напрыклад, у энцыклапедычным артыкуле «Літоўцы», апісваючы іх традыцыйнае адзенне, этнограф Эдуард Вольтэр піша:
Сярмяга старога крою зашпілена на грудзях даверху, а ўнізе даходзіць да паловы галёнкі. Цяперашнія сярмягі паходзяць на сурдукі агульнаеўрапейскага крою з хатніх тканін.— Литовцы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Remove ads
Прымаўкі
- Свая сярмяга — не цяга (Свая сярмяжка нікому не цяжкая[5]).
- Быў сабе Івашка шэрая сярмяжка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads