Азям (адзенне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азям або озям[1] (цюрк., араб. Adzam — Персія, турэцк.: adzam — перс) — мужчынскае старадаўняе верхняе адзенне халатападобнага крою з доўгімі рукавамі на Русі, спачатку ўжывалася ўсімі саслоўямі, пазней толькі сялянамі ў святочныя дні[2] і ў дарогу[3]; доўгі кафтан, сярмяжны[4] або з тоўстага сукна хатняга вырабу[5], насіўся з кушаком. На беларускіх землях вядомы з XVI стагоддзя[1].

Крой азяма быў такі ж, як у звычайнага сялянскага кафтана. Назва паходзіць ад арабскага слова «аджэм», што азначала любую чужую нацыю, асабліва Персію. Адсюль заключалася, што азям быў запазычаны рускімі з Персіі.
Remove ads
Зноскі
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Беловинский Л. В. Энциклопедический словарь российской жизни и истории: XVIII-начало XX в. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 10. — 911 с. — ISBN 5-224-04008-6.
- З сярмягі — грубага, нефарбаванага сукна
- Азям // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads