Сярэдняе (возера, Талачынскі раён)
возера ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярэ́дняе во́зера[3][4] — возера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Еленка (прыток Бабра), за 25 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.
Плошча паверхні возера 0,27 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 (2,01[2]) км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2,12 м[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,57 млн м³[2]. Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 (0,4[2]) га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-71. Выданне 1986 года. стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads