Сярэдняя Арсенальная вежа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сярэдняя Арсенальная вежаmap
Remove ads

Сярэдняя Арсенальная вежа (руск.: Средняя Арсенальная башня, раней — Гранёная) — вежа Маскоўскага Крамля, размешчаная на паўночна-заходнім боку Крамлёўскай сцяны, якая працягнулася ўздоўж Аляксандраўскага саду. Вежа пабудавана ў 14931495 гадах на месцы вуглавой вежы часоў Дзмітрыя Данскога[1]. У XVXVI стст. каля вежы на рацэ Нягліннай стаялі плаціны. У 1680-х гадах яна атрымала завяршэнне — адкрыты чацвярык з чатырохгранным шатром, завершаны скразной назіральнай вышкай таксама з шатром[1].

Thumb
Сярэдняя Арсенальная вежа

Сваю цяперашнюю назву вежа атрымала пры ўзвядзенні будынка Арсенала ў пачатку XVIII стагоддзя. Раней яна называлася Гранёнай — ад расчлянёнага на грані фасада. У 1821 годзе пры разбіўцы Аляксандраўскага саду ля падножжа вежы па праекце В. І. Бавэ быў збудаваны забаўляльны грот[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads