Сясь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сясь (руск.: Сясь) — рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі.
Даўжыня ракі 260 км. Плошча вадазбору 7330 км². Сярэдні расход вады 53 м³/с за 27[1] км ад вусця (53,7 м³/с каля вёскі Яхнова[2]). Выток ракі знаходзіцца на Ціхвінскай градзе на заходнім схіле Валдайскага ўзвышша, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад сяла Акулава (Любыцінскі раён Наўгародскай вобласці)[1]. Цячэ па Рускай раўніне, у т. л. па Прыільменскай нізіне. Упадае ў Волхаўскую губу Ладажскага возера за 3 км ад горада Сясьстрой (Волхаўскі раён Ленінградскай вобласці)[1]. Рэчышча шырынёй 40—70 м, у вусці — да 170 м[1]. У басейне Сясі больш за 1000 азёр агульнай плошчай 49,92 км²[2].
Рака пакрытая лёдам з лістапада па красавік. Часам рака замярзае ў снежні—студзені[1]. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads