Сівец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сівец[1][2][3][4] (Nardus) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). 1 від — Сівец стаячы, народныя назвы пясюк, чортава барада[5][6].

Remove ads
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 10—40 см. Утварае густыя дзярніны. Сцёблы цвёрдыя, без вузлоў. Лісце шчацінкападобнае, шызавата-зялёнае, шурпатае. Адмерлае лісце захоўваецца некалькі гадоў і ўтварае светлую «грыву» вакол жывых парасткаў (адсюль назва). Суквецце — аднабокі колас з сядзячымі аднакветнымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і выкарыстанне
Пашыраны ў цёплаўмераным поясе Еўразіі. Заносны ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на лясных пясчаных палянах, на ўскрайках балот, часам утварае лугі.
Кармавая расліна нізкай якасці, выкарыстоўваецца для ўмацавання пяскоў і як дэкаратыўная.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Сівец ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С. 364
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads