Сіглуфіёрдур
горад у Ісландыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіглуфіёрдур (ісл.: Siglufjörður) — горад у Ісландыі.
Сіглуфіёрдур (у перакладзе з ісландскай — фіёрд карабельных мачтаў) размешчаны на паўночным узбярэжжы краіны, на беразе Грэнландскага мора, у паўночнай частцы паўвострава Троласкагі. Адміністрацыйна ўваходзіць у грамаду Ф’ялабігд рэгіёну Нордурланд-Эйстра. Плошча горада — 155 км².
Сіглуфіёрдур — горад рыбакоў і гандляроў рыбай. У перыяд так званага «селядцовага буму» ў 1940-я — 1950-я гады насельніцтва горада перавышала 3 тыс. чалавек. Станам на 2004 года насельніцтва зменшылася да 1438 чалавек, шчыльнасць роўная 9,28 чал./км². У горадзе ёсць музей рыбалоўства, штогод урачыста адзначаецца Свята рыбака.
Адлегласць ад Сіглуфіёрдура да Рэйк’явіка — 401 кіламетр, аўтатранспартная сувязь стала магчымай толькі пасля будаўніцтва тунэляў.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads