Сідараўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сідараўка.
6 красавіка 1973 года цэнтр Гарадзецкага сельсавета Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР перанесены ў вёску Сідараўка, сельсавет перайменаваны ў Сідараўскі[1]. У 1977 годзе скасаваны пасёлак Пагарэлец[2]. 31 студзеня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Наваельненскага сельсавета. У 2006 годзе скасавана вёска Крывяліцк.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1300 чалавек[3], з іх 97,9 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 1018 чалавек[5].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads