Сідні Пуацье

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сідні Пуацье
Remove ads

Сэр Сідні Пуацье (англ.: Sidney Poitier, 20 лютага 1927 — 6 студзеня 2022, Лос-Анджэлес) — першы амерыканскі цемнаскуры акцёр, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).

Хуткія факты Сідней Пуацье, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лютага 1927 года ў Маямі ад багамскіх бацькоў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў у 15-гадовым узросце. Нягледзячы на моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуацье набыў славу самага лепшага цемнаскурага акцёра Амерыкі.

У час барацьбы неграў за свае правы Пуацье стаў першым цемнаскурым акцёрам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку з любоўю», 1967).

У канцы 1960-х гг. Пуацье бярэ ўдзел у некалькіх вядомых фільмах на тэмы расавай нянавісці і забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»).

У 1970-я гг. пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 г. у яго нарадзілася дачка Сідні Тамія Пуацье, вядомая па ролі ў фільме К. Таранціна «Доказ смерці».

У 1976 годзе ажаніўся з канадскай актрысай з літоўска-яўрэйскімі каранямі Джаанай Шымкус, вядомай па ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабера Энрыка. Пасля замужжа актрыса пакінула кінематограф.

Памёр 6 студзеня 2022 года[4].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads