Сіенская школа жывапісу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сіенская школа жывапісу — мастацкая школа ў Італіі ў XIII—XVI стагоддзях з цэнтрам у горадзе Сіена.

Зыходзіла з традыцый італа-візантыйскага і гатычнага жывапісу. У перыяд росквіту школы (XIII — першая палова XIV ст.) творы яе майстроў Дуча ды Буанінсенья, Сімоне Марціні, Амброджа Ларанцэці, П’етра Ларанцэці) вызначаліся адухоўленым лірызмам, эмацыянальнай насычанасцю мяккага каларыту, вытанчанасцю лінейнага рытму. Сіенская школа цесна звязана з пошукамі Джота ды Бандоне і творчасцю фларэнційскіх майстроў протарэнесансу. У XV стагоддзі яе адметнымі рысамі былі вытанчаны дэкаратызм, лірычная сузіральнасць, атмасфера казачнасці (Джавані ды Паала). У XVI стагоддзі школа паступова страціла сваё значэнне.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads