Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сілы спецыяльнага прызначэння Лівіі (араб. القوات الخاصة الليبية), таксама Сайка[1][2][3], Сайга, Саіка[4] (араб. الصاعقة; бел.: маланка) — элітнае падраздзяленне Лівійскай нацыянальнай арміі, утворанае на базе паветрана-дэсантных сіл і камандас.
Станам на 2014 год колькасць фарміраванняў складала 5000 чалавек[5].
У 2017 і 2018 гадах Міжнародны крымінальны суд абвінаваціў Махмуда Верфалі, аднаго з камандзіраў лівійскага спецпрызна, у ваенных злачынствах (забойствы і загады аб забойствах некамбатантаў паводле артыкула 8(2)(c)(i) Рымскага статута)[6][7].
Да 2020 года спецпрызн ЛНА ўзначальваў Ваніс Бухамад. Пасля яго гібелі пасаду камандуючага заняў Абдул Салам аль-Хасі[8][9].
У часы лівійскага канфлікту часці «Сайкі» адзначыліся ў ходзе баёў за Бенгазі (2013[5][10] і 2014). У апошнім выпадку ім супрацьстаялі ісламісты групоўкі «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі»[11].
У 2025 годзе 100 байцоў сіл прайшлі навучанне ў Беларусі[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads