Сільвія Плат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сільвія Плат
Remove ads

Сільвія Плат (англ.: Sylvia Plath; 27 кастрычніка 1932 — 11 лютага 1963) — амерыканская паэтэса і пісьменніца, якая лічыцца адной з заснавальніц жанру «спавядальнай паэзіі» ў англамоўнай літаратуры.

Хуткія факты Сільвія Плат, Асабістыя звесткі ...

Пры яе жыцці выйшаў толькі паэтычны зборнік «Калос» (The Colossus & Other Poems, Лондан, 1960) і паўаўтабіяграфічны раман «Пад шкляным каўпаком» (1963). У 1965 годзе быў апублікаваны зборнік «Арыэль», які атрымаў добрыя водгукі крытыкаў, стаў адным з галоўных бестселераў англа-амерыканскай паэзіі XX ст. У 1982 годзе за зборнік Collected Poems Сільвія Плат атрымала пасмяротна Пулітцэраўскую прэмію[5]. Гэты зборнік склаў муж пісьменніцы, брытанскі паэт Тэд Х’юз.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Лонданскі дом, дзе жыла Сільвія Плат.

Узяла шлюб з брытанскім паэтам Тэдам Х’юзам у 1956 годзе. Іх стасункі былі праблемнымі — у сваіх лістах Сільвія ўзгадвае выпадкі гвалту[6]. У іх было двое дзяцей. У 1962 годзе яны разышліся.

Большую частку дарослага жыцця Сільвія Плат хварэла на дэпрэсію[7]. На пачатку 1963 году Сільвія забіла сябе. На момант ейнае смерці шлюб з Х’юзам яшчэ быў дзейным, таму той атрымаў правы на літаратурную спадчыну Сільвіі, што праз гісторыю іхных адносінаў і ягонага распараджэння правамі (спаліў апошні дзённік, а астатнія работы забараніў публікаваць ажно да 2013 году) выклікала некалькі скандалаў[8].

Пасля самагубства Плат Х’юза доўга вінавацілі ў яе смерці. Праз шэсць гадоў пасля смерці Плат каханка Х’юза Ася Вэвіл, пазбавіўшы жыцця сваю дачку, забіла сябе такім самым спосабам — выпіла снатворнае і, уключыўшы газ, засунула галаву ў духоўку. У 2009 годзе скончыў жыццё самагубствам сын Плат і Х’юза Нікалас Фарар Х’юз.

Remove ads

Беларускія пераклады

Паасобныя творы С. Плат на беларускую пераклалі Макс Шчур[9], Алена Якаўлева[10], Юлія Цімафеева.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads