Сім (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сім (рака)
Remove ads

Сім (руск.: Сим[1], башк.: Эҫем)[2] — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Башкартастане і Чалябінскай вобласці, правы прыток ракі Белай (басейн Камы).

Хуткія факты Сім, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 239 км, плошча вадазборнага басейна 11,7 тыс. км². Бярэ пачатак з заходніх схілаў Паўднёвага Урала, на паўночных схілах хрыбта Амшар. У вярхоўі цячэ ў вузкай даліне, у нізоўі — у шырокай, з часта забалочанай поймай. У басейне Сім — карст. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 103 км ад вусця 47,9 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Суднаходная ў нізоўях. Асноўныя прытокі — Інзер, Аша, Міньяр.

На рацэ — гарады Сім, Міньяр, Аша.

Remove ads

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 348. — 768 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads