Пралеснік многагадовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пралеснік многагадовы[1], Пралеснік шматгадовы (Mercurialis perennis) — шматгадовая расліна сямейства Малачайныя (Euphorbiaceae).
Remove ads
Народныя назвы
Па народных павер’ях пралеснік многагадовы карыстоўвалі як нагаворнае зелле. Таму існуюць такія назвы: «сіневароць»[2], «сінярод»[3].
Батанічнае апісанне
Незаўважная расліна вышынёй 20-50 см, аднак у вясновым лесе яе складана не заўважыць дзякуючы сакавітай зеляніне курцін. На сцеблах, пераважна ў верхняй частцы, сабрана цёмна-зялёнае лісце. Лісце шырокае, звужанае з абодвух канцоў, завостранае, з пілаватым краем. Мужчынскія і жаночыя кветкі несамастойныя, дробныя, менш за 3 мм у дыяметры, сабраныя ў клубочки на разгалинаваным кветканосе. Суквецце — каласок.
Remove ads
Арэал
Ва Украіне расце ў змешаных і шыракалістых лясах на багатых глебах, акрамя паўднёвага стэпу і Данецкага лесастэпу.
Значэнне і выкарыстанне
Лекавая і ядавітая расліна. Выкарыстоўвалася для афарбоўвання тканіны ў сіні колер, паколькі ў сцеблах змяшчаецца сіні фарбавальнік — індыга.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads