Сінці-поп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінці-поп
Remove ads

Сінці-поп — жанр поп-музыкі, у якім сінтэзатар з’яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналагічна аднолькава.

Хуткія факты Сінці-поп, Кірунак: ...

Гэтымі асаблівасцямі з’яўляюцца: штучнасць гуку (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакалу ў якасці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.

У больш шырокім сэнсе сінці-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads