Дыска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дыска
Remove ads

Востраў Дыска[1] або Кекертарсуак[1] (дацк.: Qeqertarsuaq, у перакладзе — Вялікі востраў) — востраў, размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Грэнландыя ў Моры Бафіна[1]. Уладанне Даніі.

Хуткія факты Дыска, Характарыстыкі ...
Remove ads

Агульныя звесткі

Плошча вострава 8578 км². Максімальная шырыня 160 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора 975 метраў, найвышэйшы пункт — 1919 метраў над узроўнем мора. Насельніцтва 1100 чалавек. Востраў уваходзіць у сотню самых вялікіх астравоў Зямлі па плошчы. 1/5 плошчы вострава пакрыта ледавікамі. Уяўляе сабой раздзеленае базальтавае плато.

На поўдні вострава размешчаны партовы горад Кекертарсуак[1] або Годхаўн[1] (дацк.: Godhavn), насельніцтва 1032 чалавек (2005 год), горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. На востраве — радовішчы бурага вугалю, жалезнай руды.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню быў знойдзены нарвежцам Эйрыкам Рыжым[1] паміж 982 і 985 гадамі, і выкарыстоўваўся для палявання і рыбнай лоўлі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads